Вот теперь стало понятно, где мы живём

Зайшоў мужычок, прывёз нам штамп пасля рамонту, размаўляе на чыстюткай беларускай мове. Я ўжо стаміўся ад чакання і з задавальненнем перайшоў на чыстюткую трасянку.

Падпісалі ўсе неабходныя паперы, паабяцалі калі што яму тэлефанаваць, развіталісь.

— Нацыяналіст! — Заўважыў калега, пасля яго сыходу.

— Ну чаму націяналіст? Ен размаўляе на сваёй роднай мове, у сваёй краіне, Дзе гэтя мова з’яўляецца дзяржаўнай.

— Ён павінен размаўляць у калектыве на той мове, на якой гаворыць асноўная маса людзей.

— Пачакай, калі ты апынешся на зоне, дзе ўсе размаўляюць на «фене», то і ты будзеш гаварыць на фене?

— Так, вядома на фене, інакш на зоне нельга — апусцяць.

Дарэчы, ў калегі Вышэйшая юрыдычная адукацыя, атрыманая Ў Мінскай Акадэміі МУС. Вось цяпер стала ясна, дзе мы жывём і чаму ўсе баяцца размаўляць на мове?

1

План эвакуации из Беларуси

Украінская мова най бліжэйшая да беларускай мовы

Ліст «расійскаму брату»